Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У траўні Беларусь наведае старшыня КНР


Сі Цзіньпін
Сі Цзіньпін

Як заявіў Аляксандар Лукашэнка, наведваючы ААТ «Пеленг», у траўні ў Беларусі на працягу трох дзён будзе знаходзіцца зь візытам кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін.

Аляксандар Лукашэнка распавёў, што падчас гэтага візыту ён мае намер паказаць Сі Цзіньпіну ў тым ліку і кропкі супрацоўніцтва Кітая з «Пеленгам»:

«Тут трэба рыхтавацца вельмі сур’ёзна. Гэта краіна, якая шукае сёньня партнэраў, краіна ў якой мора грошай, і калі мы апынемся, як цяпер, зь імі ў партнэрах, і будзем разьвіваць гэта супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, мы можам атрымаць і крэдыты, і замовы. Галоўнае — замовы. Таму мы вельмі сур’ёзна рыхтуемся да візыту», — заявіў прэзыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG