Што абяцае Беларусі праект дэклярацыі Рыскага саміту «Ўсходняга партнэрства»
Ці паедзе на гэты саміт Аляксандар Лукашэнка? Якія наступствы будзе мець нарада міністраў замежных справаў «Усходняга партнэрства», якая пройдзе ў Менску? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсені Сівіцкі і палітоляг Андрэй Фёдараў.