Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежнасьці зашмат не бывае


Джон Люіс Крымэль, «Дзень незалежнасьці ў Філядэльфіі, 4 ліпеня 1819»
Джон Люіс Крымэль, «Дзень незалежнасьці ў Філядэльфіі, 4 ліпеня 1819»

У амэрыканцаў ёсьць некалькі дзяржаўных сьвятаў у гонар заваёваў грамадзянскіх свабодаў — бо рабства і расавая сэгрэгацыя доўгі час былі невырашальнай праблемай. У літоўцаў існуе Дзень аднаўленьня літоўскай дзяржавы (16 лютага, 1918), які адпавядае нашаму 25 сакавіка 1918, і Дзень аднаўленьня незалежнасьці (11 сакавіка, 1990; адпавядае нашаму 25 жніўня 1991). Яны лічаць нармальным мець два сьвяты — нагадваючы, як няпроста давалася незалежнасьць. Думаю, аналягічна можа быць і ў нас — Дзень БНР (25 сакавіка) і Дзень незалежнасьці (25 жніўня). Можа быць і Дзень сувэрэнітэту (27 ліпеня 1990). Незалежнасьці зашмат не бывае.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG