Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забаранілі пісаць пра прычыны самагубства ракавых хворых


Выданьне «Праваслаўе і сьвет» напісала пра двух людзей, якія хварэлі на рак і скончылі жыцьцё самагубствам. «Роскомнадзор» запатрабаваў, каб з сайту прыбралі інфармацыю пра прычыну суіцыду.

Ад пачатку лютага 2015 году ў Маскве 11 людзей, якія пакутуюць ад анкалягiчных захворваньняў, скончылі жыцьцё самагубствам. Сайт «Праваслаўе і сьвет» паведаміў дэталі двух выпадкаў, працытаваўшы жонку аднаго з загінулых, якая патлумачыла, што муж часта казаў, што стаміўся ад хваробы. З публікацыі можна было зразумець, што хворыя наважыліся на гэты крок з-за нясьцерпных боляў.

«Роскомнадзор» запатрабаваў выдаліць інфармацыю пра прычыны самагубстваў, а таксама пра тое, як менавіта яны былі зьдзейсьненыя.

Як паведаміла галоўны рэдактар сайту Ганна Данілава, выданьне атрымала ўжо другое папярэджаньне ў сувязі з гэтай публікацыяй. «Мы адрэдагавалі інфармацыю, але знаходзімся ў недаўменьні — як пісаць аб праблемах анкалягічных хворых, асабліва ў сувязі з праблемамі абязбольваньня», — заявіла ТАСС Ганна Данілава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG