Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
*****
Афіша
У Менску ў прасторы «Бэлькі» (вуліца Чапаева 3, 2-гі паверх) адбудзецца круглы стол Асамблеі няўрадавых арганізацыяў «Беларускі культурны герой: рыцар на раздарожжы». Выступяць Вацлаў Арэшка, Алесь Бяляцкі, Ірына Лаўроўская, Валер Булгакаў, Павел Белавус і іншыя дзеячы культуры. Пачатак у 12.00.
У менскай Бібліятэцы імя Багушэвіча (вуліца Прытыцкага, 42) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы», прымеркаваная да 175-годзьдзя з дня нараджэньня паэта. Адначасова адбудзецца прэзэнтацыя фотаальбому «Партрэты паўстаньня 1863-1865». Пачатак у 16.00.
У Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску адбудзецца адкрыцьцё выставы кітайскага мастака і каліграфа Ляна Юнхэ. Пачатак у 17.00.
У гісторыі
1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
1958 — У Страсбуры адкрылася першае паседжаньне Эўрапарлямэнту
1982 — пачатак Фалклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.
2003 — пачатак вайны ў Іраку.
2006 — трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка.
У памяці
1612 — нарадзілася Сафія Слуцкая, княгіня, праваслаўная сьвятая.
1895 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.
1921 — Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
1931 — Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца.
1956 — Ягор Гайдар, расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст.
У гэты дзень памерлі:
1887 — Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.
2005 — Арсень Скаруліс, беларускі юрыст.
Цытата:
«Я або прыеду ў Менск як вольны грамадзянін, або застануся на ўсё жыцьцё сваё эмігрантам. Можа быць, хто-небудзь найдзе мае каштоўныя рукапісы... Працую для будучых пакаленьняў...»
Тамаш Грыб