Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна накіравала ў Маскву дакумэнты па справе Саўчанкі


Абарона прапануе спыніць крымінальны перасьлед Саўчанкі за адсутнасьцю складу злачынства.

Пракуратура Ўкраіны накіравала расейскаму сьледзтву дакумэнты, якімі яна валодае па справе Надзеі Саўчанкі, паведаміў сёньня адвакат ўкраінскай лётчыцы Марк Фейгін.

«Зараз гэта доказы па справе... Мы чарговым разам прапануем спыніць крымінальны перасьлед Саўчанкі за адсутнасьцю складу злачынства», напісаў Фейгін ў твітэры. Якія менавіта дакумэнты перададзеныя, адвакат не ўдакладніў.

Надзея Саўчанка з мінулага лета знаходзіцца пад вартай у Расеі па абвінавачваньні ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. Украінская лётчыца адмаўляе віну і сьцьвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сэпаратысты.

У сьнежні летась Саўчанка абвясьціла галадоўку пратэсту, якую трымала 80 дзён. 5 сакавіка яна прыслухалася да парадаў лекараў і пагадзілася часткова спыніць галадоўку. У мінулую суботу яе наведалі ўкраінскія мэдыкі. У панядзелак стала вядома, што Саўчанка аднавіла галадоўку з патрабаваньнем зьмяніць ёй меру стрыманьня.

У многіх краінах сьвету праходзяць акцыі з патрабаваньнем вызваліць Надзею Саўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG