Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Нетаньяху лідзіруе на выбарах у Ізраілі


Біньямін Нетаньяху
Біньямін Нетаньяху

У цяперашняга прэм’ера Дзяржавы Ізраіль Біньяміна Нетаньяху найлепшыя шанцы сфармаваць новы ўрад, лічаць аналітыкі.

Хоць паводле стану на раніцу серады канчатковыя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Ізраілі яшчэ не падведзеныя, ізраільскія СМІ паведамілі, што партыя «Лікуд», якую ўзначальвае Нетаньяху, верагодна, атрымае 30 з 120 месцаў у Кнэсэце, у той час як яе галоўны супернік, левацэнтрысцкі блёк «Сіянісцкі лягер», атрымае 24 месцы.

На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі паведамляецца, што пасьля падліку 68 працэнтаў бюлетэняў «Лікуд» перамагае з 23,3 адсоткамі галасоў, а «Сіянісцкі лягер» ідзе ззаду з 18,8 адсоткамі.

Апублікаваныя раней вынікі экзыт-полаў казалі пра невялікую перавагу партыі «Лікуд». Але рэальныя вынікі паказваюць больш высокую падтрымку «Лікуд» і Нетаньяху.

Неафіцыйныя вынікі сьведчаць, што «Аб’яднаны сьпіс» кандыдатаў ад чатырох партыяў, узначаленых арабамі, стане трэцяй найбуйнейшай фракцыяй парлямэнту. Лідэры «Аб’яднанага сьпісу» заяўлялі, што будуць падтрымліваць левацэнтрысцкі альянс, на чале зь лідэрам апазыцыі Іцхакам Герцагам, але ні ў які кааліцыйны ўрад уступаць ня будуць.

Таму многія лічаць, што цэнтрысцкія партыі будуць вызначаць, хто сфармуе ўрад.

Нетаньяху, які ідзе на беспрэцэдэнтны чацьвёрты тэрмін, падчас выбарчай кампаніі зьвяртаў увагу на свае посьпехі як моцнага лідэра, які абароніць Ізраіль. Герцаг заяўляў, што Нетаньяху ня выканаў свае абяцаньні аб зьніжэньні кошту жыцьця і скарачэньні разрыву паміж багатымі і беднымі.

«Аб’яднаны сьпіс» прыцягнуў на выбары некаторых ізраільскіх арабаў, якія раней не галасавалі. Адвакат Асаму Саадзі кажа, што «Аб’яднаны сьпіс» стане рухаючай сілай пазытыўных пераменаў для ізраільскіх арабаў, якія складаюць 20 адсоткаў ад насельніцтва Ізраіля, але недастаткова прадстаўленыя ва ўрадзе і на дзяржслужбе.

Як толькі зьявяцца канчатковыя вынікі, прэзыдэнт Ізраіля правядзе кансультацыі з кожнай партыяй і даручыць лідэру адной зь іх сфармаваць новы ўрад, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG