Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава абвяргае словы Пуціна аб падрыхтоўцы ўкраінскіх баевікоў


Прэзыдэнт Расеі ў фільме «Крым. Шлях на Радзіму», які быў паказаны па расейскім тэлебачаньні гэтымі днямі, заявіў, што ў Польшчы праходзілі падрыхтоўку ўкраінскія ваенныя атрады.

«Уладзімер Пуцін хлусіць, украінскія салдаты ў Польшчы не навучаліся» — адказаў на гэта віцэ-прэм’ер, міністар абароны Польшчы Томаш Сэманяк. Паводле польскага міністра такія выказваньні гучаць ня ў першы раз, будуць яшчэ гучаць і зьяўляюцца элемэнтам расейскай тактыкі ў прапагандысцкай вайне, якую Масква вядзе.

Сэманяк падкрэсьліў, аднак, што словы прэзыдэнта Расеі яго «нэгатыўна зьдзівілі». Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі напісаў у «Твітэры», што ў паведамленьнях аб тым, што актывісты Майдану праходзілі навучаньне і былі забясьпечаныя абсталяваньнем у Польшчы, «няма ані каліва праўды».

«Гэта выключна элемэнт прапагандысцка-інфармацыйнай вайны» — напісаў афіцыйны прадстаўнік польскага МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG