Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па-за палітыкай


Энрыке Сімонэ, «Ускрыцьцё» (1890).​
Энрыке Сімонэ, «Ускрыцьцё» (1890).​

Спорт па-за палітыкай. Праца па-за палітыкай. Мастацтва па-за палітыкай. Творчасьць па-за палітыкай. Навука па-за палітыкай. Ды аднойчы «пазапалітычны» спартовец-рабочы-мастак-калгасьнік-пісьменьнік-навуковец будзе вымушаны думаць, як уцячы з гэтае краіны ад жабрацтва, акупацыі ці нават вайны, менавіта з-за нягеглых палітыкаў.

Па-сутнасьці, і нашы сёньняшнія «палітыкі» па-за палітыкай, бо іх прызначылі-абавязалі зрабіць выгляд, быць дэкарацыяй, масоўкай, муляжом, бутафорыяй. Палітыкі-махляры — яны тут нязьменна пры ўладзе больш за 20 гадоў. Яны заўсёды заклікаюць нас: «Ня лезьце ў палітыку!!!» Яны прывучаюць нас быць абыякавымі (а яшчэ лепш — баяцца). Ім падабаецца іх статус-кво. Ім патрэбная стабільнасьць трупярні, дзе ідэальная атмасфэра, дысцыпліна і кожны ведае сваё месца.

Алесь Наркевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG