Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская «Новая газета» спыніць выхад у траўні


Дзьмітры Муратаў
Дзьмітры Муратаў

Галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў паведаміў у эфіры тэлеканалу «Дождж» аб маючым адбыцца ў траўні спыненьні выхаду ў сьвет друкаваных выпускаў выданьня. Ён адзначыў, што гэта зьвязана з фінансавымі прычынамі.

Сказанае Муратавым пацвердзіла парталу PlanetaSMI.ru кіраўнік прэсавай службы выдавецтва Надзея Прусянкова. Яна дадала, што сайт «Новай газеты» будзе і надалей працаваць паўнавартасна.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», Муратаў «ня змог адказаць» на пытаньне, ці працягне існаваньне сайт «Новай газеты». Галоўны рэдактар матываваў свае сумневы тым, што для сайта неабходна здабываць кантэнт гэтак жа, як і для папяровай газэты.

«Новая газета» была створана ў 1993 годзе групай журналістаў, якія пайшлі з «Комсомольской правды».

Уласным карэспандэнтам «Новой газеты» ў Беларусі працуе былы палітвязень Ірына Халіп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG