Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы тэракт у Адэсе


Мітынг у падтрымку ўкраінскага войска ў Адэсе. 25 студзеня 2015 года.
Мітынг у падтрымку ўкраінскага войска ў Адэсе. 25 студзеня 2015 года.

Выбух адбыўся ўначы каля офісу партыі «Самадапамога». Ахвяр няма

12 сакавіка каля 0:40 адбыўся выбух у бізнэс-цэнтры «Адміральскі», разьмешчаным на аднайменным праспэкце ў Адэсе. Як паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, невядомыя ўсталявалі выбуховае прыстасаваньне ля ўваходных дзьвярэй арандаванага офісу арганізацыі палітычнай партыі «Аб’яднанне «Самадапамога».

У выніку выбухной хваляй пашкоджанае памяшканьне офісу і вокны суседніх памяшканьняў бізнэс-цэнтра. Ахвяраў і пацярпелых няма. На месцы працуюць спэцыялісты выбухатэхнічнай службы і сьледча-апэратыўная група міліцыі, паведамляюць праваахоўнікі.

Гэта ўжо ня першы выбух ці спроба нападу ў Адэсе за апошнія месяцы. Некалькі з такіх нападаў расьсьледуюць па артыкуле аб тэрарыстычным акце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG