Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Казюк — па настрой


Зыгмунт Вогель, "Вуліца ў Вільні". Канец XVIII - пачатак XIX стагодзьдзя.
Зыгмунт Вогель, "Вуліца ў Вільні". Канец XVIII - пачатак XIX стагодзьдзя.

Сёлета зноў хадзіла на Казюк. Не кажыце, што дорага і ня так, як раней!

Ну, камэрцыя. Гэта ж Казюк, а не Каляды. Традыцыя, сэнс якой і ў прыбытку. Усё жывое, цёплае і сапраўдзічнае. Краўчыха прадае ільняных зайцаў не таму, што любіць цацкі. Так і кажа: «Зайцоў разьбіраюць, а куплялі б сланоў, я б сланоў нарабіла».

Каштую шакоціс і хвалю: «Дымам пахне...» Гаспадар напружваецца. «Не саступім, тут адных вяршкоў колькі! На адкрытым агні, бярозавыя дровы! Печава дымам павінна пахнуць!»

Мне нібыта не патрэбныя ні зайцы, ні шакоціс на вяршках і бярозе. Толькі настрой. Але з Казюкаса з пустымі рукамі не вяртаюцца.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG