Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія алімпійцы загінулі ў авіякатастрофе ў Аргентыне


Сярод дзесяці загінулых у катастрофе верталётаў у Аргентыне — трое францускіх спартсмэнаў, пацьвердзілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Францыі.

Восем французаў і двое аргентынцаў загінулі ў выніку сутыкненьня двух верталётаў у правінцыі Ла-Рыёха на паўночным захадзе краіны.

Верталёты ўпалі паблізу населенага пункта Віла Кастэла, што за 1179 км ад Буэнас-Айрэса.

Катастрофа адбылася падчас здымак папулярнага рэаліці-шоў Dropped для францускага тэлебачаньня.

У адміністрацыі францускага прэзыдэнта Франсуа Алянда паведамілі, што загінулі францускія спартсмэны — яхтсмэнка Фляранс Арто, плыўчыха Камій Мюфат і баксёр Алексіс Васьцін.

Камій Мюфат выйграла тры мэдалі на лёнданскай Алімпіядзе 2012 году, а Алексіс Васьцін заваяваў бронзу ў Пэкіне ў 2008 годзе.

У тэлешоў Dropped на канале TF1 знакамітасьцяў высаджваюць у аддаленых раёнах і паказваюць іх спробы здабыць ежу і прытулак.

«Мне крыўдна за маіх сяброў, я дрыжу, я ў жаху, у мяне няма слоў, я нічога не хачу казаць», — напісаў у Twitter іншы ўдзельнік шоў, былы гулец «Арсэналу» і зборнай Францыі Сільвіё Вільторд.

Прычыны катастрофы пакуль невядомыя. Мясцовыя ўлады заявілі, што ўмовы надвор’я ў горнай мясцовасьці, дзе ўпалі верталёты, былі добрыя.

«Адбыўся выбух, і, як лічыцца, верталёты сутыкнуліся, — заявілі ў службе бясьпекі Ла-Рыёха. — Авіяцыйным экспэртам яшчэ трэба будзе гэта вызначыць», — паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG