Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО перакідае ваенную тэхніку і войскі ў Балтыю


Злучаныя Штаты паведамілі, што каля 750 адзінак амэрыканскай ваеннай тэхнікі перакінутыя ў сталіцу Латвіі — Рыгу.

Як заявіў у панядзелак Пэнтагон, перакідка танкаў, баявых бронемашын і верталётаў — частка ваеннай апэрацыі Atlantic Resolve («Атлянтычная рашучасьць»), нацэленай на дэманстрацыю сваім саюзнікам гатоўнасьці НАТО абараніць іх ад агрэсіўных дзеяньняў Расеі — у сувязі з канфліктам на ўсходзе Ўкраіны.

На наступным тыдні ў краіны Балтыі будуць таксама будуць перакінутыя каля трох тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў — для ўдзелу ў трохмесячнай трэніровачнай місіі сумесна з саюзьнікамі — Эстоніяй, Латвіяй і Літвой.

У панядзелак жа камандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТО ў Эўропе Філіп Брыдлаў заявіў у эфіры ўкраінскага тэлеканала «1 + 1», што з часу анэксіі Крыму Расея значна нарасьціла сваю ваенную моц у рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG