Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каспараў: Пуціна і яго эліты трэба выдаліць, як ракавую пухліну


Гары Каспараў заявіў пра неабходнасьць працягваць міжнародную ізаляцыю прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і пачаць пастаўкі зброі Ўкраіне.

Выступаючы 4 сакавіка ў Сэнаце ЗША, расейскі апазыцыянэр, старшыня Міжнароднай рады Фонду абароны правоў чалавека, сказаў, што Барыс Нямцоў «быў забіты таму, што яго можна было забіць». «Пасьля 15 гадоў знаходжаньня ва ўладзе Пуцін і яго эліты лічаць, што для іх няма нічога немагчымага, няма той рысы, якую нельга пераступіць. Іх пачуцьцё беспакаранасьці ў спалучэньні з атмасфэрай нянавісьці і гвалту, створанай у Расеі пуцінскай прапагандай — гэта сьмяротная камбінацыя» — падкрэсьліў Каспараў.

Ён выказаў меркаваньне, што санкцыі Пуціна не спыняць.

«Немагчыма дамаўляцца з ракавай пухлінай. Пуціна і яго эліты трэба выдаліць, як ракавую пухліну» — заявіў Каспараў.

У падкамітэце Сэнату ЗША па Эўропе і супрацоўніцтве ў сфэры рэгіянальнай бясьпекі праходзяць слуханьні пад назвай "Расейская агрэсія ва Ўсходняй Эўропе: куды пойдзе Пуцін пасьля Украіны, Грузіі і Малдовы?"​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG