Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфэкт Гаўсмана


Зоф’я Кавалеўская ў кнізе ўспамінаў «Obrazki mińskie» (1912), прысьвечанай жыцьцю гораду перад паўстаньнем 1863-1864 гг., сьведчыць пра выбітнага менскага краязнаўца і археоляга М. Гаўсмана:

«Апавядаюць, што пасьля вялікага пажару ў горадзе, які зьнішчыў частку Высокага і Нізкага рынкаў, адкрываючы від на дольныя раёны, дзе колісь над Нямігай узвышаўся замак, Гаўсман з радасьцю выгукнуў:

«Вось! Вось ён, мой стары Менск!»

Акурат тое самае адчуваў я, праглядаючы ў 2010 праспэкт у бок цырку з набярэжнай у парку Горкага, і адчуваю цяпер, у 2015, назіраючы з Кастрычніцкай сталінскі будынак 24-й гімназіі. Настальгія па незасьпетым і надзея на лепшае разьвіцьцё падзеяў і лёсаў.

Антон Рудак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG