Лінкі ўнівэрсальнага доступу

чаканьне


Іпаліт Фляндрэн, «Голы юнак каля мора» (1855)
Іпаліт Фляндрэн, «Голы юнак каля мора» (1855)

гэта як быццам ты доўга клеіў мадэль самалёціка і засталася адна дэталь да завяршэньня.

гэта калі ты сядзіш перад экранам кампутара і праз сэкунду пачнецца фільм любімага рэжысэра, якi ты чакаў два гады.

гэта калі ты бяжыш зь мячом і разумееш, што ня толькі пас быў трапным, але ёсьць усе шанцы забіць вырашальны гол, і яшчэ сэкунда, галкіпер пасьлізнуўся, а наперадзе пустая брама.

гэта калі ты атрымліваеш доўгачаканы ліст і пачынаеш ірваць капэрту, ведаючы, што ўнутры цябе чакае прыемнасьць.

так я сяджу аголены ўвечары на ложку і чакаю, калі яна выйдзе з ваннага пакою, бо шуму вады больш не чуваць.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG