Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады адмовілі ў візе журналісту The Wall Street Journal Дэйвіду Кроўфарду


Карэспандэнт The Wall Street Journal Europe Дэйвід Кроўфард зьбіраўся прыехаць у Беларусь, каб распавесьці пра працу арганізацыі журналісцкіх расьсьледаваньняў CORRECT! V, якая месьціцца ў Бэрліне і займалася тэмай крушэньня малазійскага авіяляйнэру на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе.

25 лютага арганізатары сустрэчы з Дэйвідам Кроўфардам паведамілі, што ў самы апошні момант беларускія ўлады адмовілі журналісту ў выдачы ўязной візы без тлумачэньня прычынаў, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У зьвязку з гэтым плянаваная 27 лютага ў Менску ў рамках «Прэс-клюба Беларусь» сустрэча зьменіць фармат на вэбінар. Яна пройдзе ў галерэі TUT.BY. Весьці сустрэчу запрошаная вядомая ўкраінская журналістка і блогерка Крысьціна Бердынскіх.

«Адмова ў беларускай уязной візе журналісту-расьсьледавальніку The Wall Street Journal Europe Дэйвіду Кроўфарду супала з увядзеньнем абсурднай амаль у кожнай фармулёўцы пастановы пра блякаваньне сайтаў у байнэце. Калі ў кагосьці яшчэ былі да сёньня нейкія думкі пра магчымы часовы лібэралізец перад лістападаўскім выбарчым фарсам — то зараз імі ўжо можна сьмела падцерці гм... скажам, лавачку ў парку ў дождж. Але не праўды пра тое, хто зьбіў малайзійскі Боінг баіцца беларускі ўрад — а словаў „журналісцкае расьсьледаваньне“. Бо калі ў краіне будуць зьяўляцца публікацыі ў гэтым жанры — то датычыць яны будуць як раз беларускіх чынушаў — галоўных карупцыянэраў у вэртыкальнай сыстэме паўсюдных крадзяжоў і крышаваньня...», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку журналіст Міхась Янчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG