Фільм атрымаў 9 намінацыяў на ўзнагароду і перамог у катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысэрская работа» і «Найлепшы арыгінальны сцэнар».
Таксама 9 намінацыяў атрымаў фільм «Гатэль “Гранд Будапэшт”», 8 намінацыяў – «Гульня ў імітацыю», па 6 – «Спайпэр» і «Малалецтва».
«Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю ўзяў Эдзі Рэдмэйн, які зьняўся ў ролі фізыка Стыва Хокінга ў фільме «Тэорыя ўсяго».
За найлепшую жаночую ролю адзначаная Джуліяна Мур, якая сыграла Эліс Хоўлянд у фільме «Ўсё яшчэ Эліс».