Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непатрэбная памяць


 Рычард Джэк, «Бітва на хрыбце Вымі» (1919).​
Рычард Джэк, «Бітва на хрыбце Вымі» (1919).​

Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», на жаль ці на шчасьце, даўно і шырока вядомы ў беларускім грамадзтве. Мала хто, аднак, усьведамляе, што па ўсёй краіне колькасьць аб’ектаў савецкай, польскай і нямецкай фартыфікацыі, падобных да прадстаўленых на «Лініі Сталіна», перавышае тысячу.​

Тым часам большасьць гэтых збудаваньняў не абароненая законам. Некалькі кілямэтраў ад «Лініі Сталіна» ідзе будаўніцтва кальцавой аўтадарогі, і засыпанай па самы дах аказалася агнявая кропка №147 у кар’еры каля вёскі Ашнарава. Шкада, бо на яе ўнутранай сьцяне – дужа актуальны сёньня надпіс: ​

«Мы стоим за мир! И не боимся угроз, и готовы ответить ударом на удар по поджигателям войны!»​

Антон Рудак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG