Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Канюк: Вяртаньне Вольгі Класкоўскай са швэдзкай турмы ў Беларусь магчымае, але патрэбная яе заява


Аляксандар Канюк, генэральны пракурор

Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк ня выключыў магчымасьць экстрадыцыі былой журналісткі «Народнай Волі» Вольгі Класкоўскай са Швэцыі ў Беларусь пры ўмове, што пракуратура атрымае ад яе адпаведную заяву.

«Так, ёсьць хадайніцтва маці Вольгі Класкоўскай аб тым, каб дачку перавялі сюды для адбыцьця пакараньня. У Беларусі са Швэцыяй няма адпаведнага пагадненьня, хаця Выканаўча-працэсуальны кодэкс дапамагае выйсьці і з такіх сытуацыяў, і адбыцьцё пакараньня Вольгай Класкоўскай у Беларусі магчымае. Але патрэбныя пэўныя дакумэнты. Па просьбе маці мы зрабілі запыт на гэтыя дакумэнты, у тым ліку праз МЗС удакладнялі сьпіс дакумэнтаў, і пакуль ня ўсе атрымалі. Але самае галоўнае — адсутнічае яе просьба аб гэтым. Вось калі такая просьба будзе, ды даведка пра стан здароўя, ды іншыя дакумэнты, мы будзем вырашаць пытаньне аб яе пераводзе. І ўжо тады, калі яе перавядуць, яна будзе адбываць пакараньне паводле нашых законаў і на яе будуць распаўсюджвацца ўсе патрабаваньні нашага закону, у тым ліку ільготныя. Кшталту ўмоўна-датэрміновага вызваленьня, амністыі ды іншага. Гэта беларуская грамадзянка, і мы прыкладаем усе намаганьні, каб яе сюды перавесьці, але пакуль няма самага галоўнага — яе згоды, яе жаданьня».

Былая журналістка і грамадзкая актывістка Вольга Класкоўская некалькі гадоў таму папрасіла палітычнага прытулку ў Швэцыі. У 2013 годзе Вольга Класкоўская была асуджаная на 8 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў спробе забіць мужа. Беларуска адбывае пакараньне ў жаночай турме ў горадзе Істад, сваёй віны так і не прызнала.

XS
SM
MD
LG