Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сыходу з Дэбальцава: Радасьць і раны (ВІДЭА)


Пасьля сыходу з Дэбальцава: Радасьць і раны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:17 0:00
Наўпроставы лінк

18 лютага ўкраінскія вайскоўцы сышлі з гораду Дэбальцава, які быў у аблозе сэпаратыстаў. Сярод вайскоўцаў шмат параненых. Іх адвезлі ў шпіталь ў горадзе Арцёмаўск непадалёк.

Нягледзячы на перамір’е, якое мела ўступіць у дзеяньне 15 лютага, каля Дэбальцава працягваюцца ваенныя дзеяньні.

Адступленьне праходзіла пад пастаяннымі абстрэламі. Страты ўкраінскіх сіл за апошнія дні баёў у Дэбальцаве і пры выхадзе з гораду склалі 22 загінулых і больш за 150 параненых.

«У цэлым за апошнія тры дні баёў у бальніцу Арцёмаўска паступіла 137 параненых вайскоўцаў ВСУ, 18 — МУС, 3 — Нацгвардыі. Усяго за апошнія дні цяжкіх баёў загінула 22 вайскоўцы, з іх 6 — падчас арганізаванага выхаду з Дэбальцава», — распавялі ў прэс-цэнтры Антытэрарыстычнай апэрацыі.

«Ледзь сышлі. Паўкалёны патрапіла пад абстрэл,» — так апісваюць выхад з Дебальцава ўкраінскія салдаты. Здымкі ўкраінскай службы Радыё Свабода.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG