Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 лютага: прэс-канфэрэнцыя Сяргея Штоды і візыт міністра замежных справаў Латвіі ў Беларусь


Крэйдавыя кар'еры пад Ваўкавыскам, аўтар: Робэрт Дэц
Крэйдавыя кар'еры пад Ваўкавыскам, аўтар: Робэрт Дэц

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.


Афіша

Пачатак візыту міністра замежных спраў Латвіі Эдгардса Рынкевічса ў Беларусь.

Прэсавая канфэрэнцыя Лідэра беларускіх грузаперавозьнікаў Сяргея Штоды ў офісе АГП, пачатак а 11—ай

У гісторыі

1236 — папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.

1861 — быў абвешчаны маніфэст аб адмене прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.

1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.

У памяці

1473 — нарадзіўся Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету. ​

1890 — нарадзіўся Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

1908 — нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька старшыні Вярхоўнага Савету РБ Станіслава Шушкевіча.

1948 —нарадзіўся Тоні Аёмі, ангельскі гітарыст, заснавальнік і нязьменны ўдзельнік гурту "Black Sabbath".

1951 — памер Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўреат Нобэлеўскай прэміі.

1952 — памер Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Цытата

Разгарнуць твае чорныя косы,
Цалаваць а паўночнай цішы,
На твар вызваць сьлязістыя росы,
Аддзяліці твой дух ад душы...

Казімер Сваяк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG