Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастакі ладзяць онлайн-аўкцыён у падтрымку кнігарні «Логвінаў»


Ідэю ўжо падтрымалі яе беларускія калегі: у якасьці лотаў будуць выстаўленыя працы Руслана Вашкевіча, Артура Клінава, Уладзімера Цэсьлера, Алеся Кудрашова, Алеся Пушкіна, Андрэя Анро і іншых мастакоў, якія далучацца да акцыі.

«Гэта неабходна, бо людзі мастацтва мусяць быць салідарнымі. Ідэя простая: кожны робіць што можа, каб дапамагчы. Мастакі могуць ахвяраваць свае творы, што я і прапаную зрабіць», — сказала Цэліна Кануньнікава для сайту Галерэі Ў.

Аўкцыён будзе праводзіцца на базе онлайн-плятформы аўкцыёнаў, інфармацыя пра ўсе лоты будзе зьмяшчацца на афіцыйным сайце кампаніі savelohvinau.club. Грошы, заробленыя ад продажу твораў, будуць налічвацца на дабрачынны рахунак Кнігарні логвінаЎ.

Акцыя стартуе да 20 лютага, вынікі аўкцыёну падвядуць 1 сакавіка. Набыць лот у рэжыме онлайн можна будзе зь любой кропкі сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG