Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі прэзэнтаваў сваю кнігу ў Берасьці


Алесь Бяляцкі падпісвае сваю кнігу
Алесь Бяляцкі падпісвае сваю кнігу

У Берасьці адбылася сустрэча з кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім, у часе якой адбылася прэзэнтацыя яго кнігі «Іртутнае срэбра жыцьця».

Былы палітвязень пісаў гэтую кнігу ў часе знаходжаньня за кратамі. І выйшаў Алесь Бяляцкі на волю ўжо пасьля выхаду сваёй кнігі ў сьвет.

На сустрэчу з праваабаронцам прышлі каля 30 берасьцейцаў. Напачатку Алесь Бяляцкі распавёў аб тым, як пісалася кніга, распавёў аб чым яна:

«Сама задума прыйшла досыць нечакана. Адна з нашых калегаў папрасіла, каб я напісаў пра тое, як я езьдзіў у Кыргызстан у 2010 годзе. Там быў міжнацыянальны канфлікт, былі моцныя сутыкненьні, багата людзей загінула... Пасьля гэтага ліста пачаліся іншыя, якія датычыліся нашай сытуацыі ў Беларусі,» — кажа Алесь Бяляцкі.

Кніга складаецца з лістоў, якія праваабаронца дасылаў са зьняволеньня, ахоплівае апошнія некалькі гадоў жыцьця Бяляцкага, вяртае чытача ў час апошніх прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Завяршаецца апошнім словам Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 году, калі ён быў асуджаны да 4,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўтойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Бяляцкі быў вызвалены паводле амністыі 21 чэрвеня 2014 году.

У часе прэзэнтацыі кнігі і сустрэчы з праваабаронцам берасьцейцы засыпалі спадара Бяляцкага рознымі пытаньнямі, але найперш цікавіў той час, які ён правёў у зьняволеньні. Алесь Бяляцкі адказаў на кожнае пытаньне, пасьля чаго падзякаваў за вялікую колькасьць лістоў, якія яму дасылаліся ў калёнію. Паводле яго словаў, ён прывёз дахаты каля 40 тысяч лістоў, кажа «нават зь ліку зьбіўся, калі спрабаваў пералічыць».

У часе сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі кнігу з аўтографам Алеся Бяляцкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG