Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў спыніць баявыя дзеяньні ў Данбасе


Тым часам прарасейскія сэпаратысты працягваюць танкавыя атакі і абстрэлы гарадоў з артылерыі.

У Данецкай вобласьці сэпаратысты бесьпасьпяхова спрабавалі ажыцьцявіць танкавыя атакі пазыцый украінскіх вайскоўцаў у раёне населеных пунктаў Рэдкадуб, Цэнтральны і Чарнухіна.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, з мінамётаў і артылерыі былі абстраляныя населеныя пункты Паўночнае, Пяскі, Аўдзееўка, Тоненькае і іншыя.

Як паведамляе агенцтва УНН са спасылкай на мясцовых жыхароў, пры абстрэле ў Данецку загінуў кіроўца станцыі пераліваньня крыві, раненьні атрымаў лекар.

У Луганскай вобласьці сэпаратысты абстрэльвалі з мінамётаў, танкаў і «Градаў» населеныя пункты Крымскае, Ташкоўскае, Кракаўку, Станіцу Луганскую.

Недалёка ад Марыюпаля ад мінамётных абстрэлаў пацярпела Навасёлаўка, Чармалык, Прыморскае, Талакоўка.

Кіраўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі заявілі, што адданыя мірным перамоваў з Кіевам, але гатовыя спыніць сваіх «апалчэнцаў» на тых пазыцыях, на якіх яны зараз знаходзяцца.

Раней у панядзелак Захарчанка абвясьціў аб пачатку ўсеагульнай мабілізацыі праз 10 дзён. Адразу пасьля гэтага кіраўнік МНС Расіі Уладзімір Пучкоў паведаміў аб фарміраваньні дадатковай, 13. так званай «гуманітарнай аўтакалёны».

У той жа дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў бакі канфлікту ў Данбасе спыніць баявыя дзеяньні. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG