Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А ці трэба «адкручваць галаву беларускаму нацыяналізму»


Бэрнардына Луіні, Саламея з галавой Яна Хрысьціцеля, 1527-1531
Бэрнардына Луіні, Саламея з галавой Яна Хрысьціцеля, 1527-1531

На пытаньне расейскага журналіста: чаму ва Ўкраіне цэны на прадукты ў 3 разы ніжэйшыя, чым у Маскве, а ў Менску ў 1,5-2 разы вышэйшыя, чым у сталіцы Расеі, Лукашэнка сказаў, што гэта робіцца, каб расіяне масава не скуплялі беларускія прадукты і не вывозілі іх за межы. Хоць насамрэч гэта вынік крайне высокага сабекошту вытворчасьці прадуктаў харчаваньня ў Беларусі. Адміністрацыйна-камандная эканоміка ўтрымліваецца толькі за кошт шматмільярдных датацый Расеі. ​

Так што ці ня лепей было б Лукашэнку замест таго, каб па-ранейшаму «адкручваць галаву беларускаму нацыяналізму», абаперціся на патрыятызм большасьці грамадзян нашай краіны, як мага хутчэй пачынаць будаваць рынкавую эканоміку?!​

Вінцэнт, Слонім

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG