Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 студзеня: Газпром прыме рашэньне аб ліквідацыі прадстаўніцтва ў Менску


Чырвонае возера, Князь-возера, Жыткавіцкі раён. Аўтар: Дзьмітры Некрашэвіч
Чырвонае возера, Князь-возера, Жыткавіцкі раён. Аўтар: Дзьмітры Некрашэвіч

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год.Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Міжнародны дзень абароны пэрсанальных дадзеных.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэс-канфэрэнцыя «Стан і пэрспэктывы разьвіцьця анкалягічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь», прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы з анкалягічнымі захворваньнямі. Удзельнічаюць прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя. Пачатак у 12.30.

У сядзібе партыі БНФ пройдзе брыфінг прадстаўнікоў Менскага аддзелу таварыства «Мэмарыял» аб ушанаваньні памяці ахвяраў рэпрэсій 30-50-х гадоў і аб рашэньні міністэрства культуры па ахоўнай зоне мэмарыялу «Курапаты». Пачатак у 18.00.

Масква, Вярхоўны суд Расейскай Фэдэрацыі правядзе працэс па пазове міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял».

Рада дырэктараў Газпрому разгледзіць пытаньне аб ліквідацыі прадстаўніцтва кампаніі ў Менску.

У гісторыі:

1577 — Мазыр атрымаў герб

1588 — зацьверджаны Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага

1820 — расейскай кругасьветнай экспэдыцыяй шлюпаў «Усход» і «Мірны» была адкрытая Антарктыда.

1918 — Эстонія і Латвія абвясьцілі сваю незалежнасьць ад Расеі.

У памяці:

1781 — нарадзіўся Юзаф Дашчынскі, беларускі піяніст і кампазытар.

1889 — нарадзіўся Язэп Мамонька, беларускі палітык .

1903 — нарадзіўся Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч СССР.

1919 — нарадзіўся Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.

Беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар Міхаіл Пташук
Беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар Міхаіл Пташук

1943 — нарадзіўся Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

1951 — памёр Карл Густаў Эміль Манэргейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946 гадах.

1955 — нарадзіўся Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007-2012 гадах.

1996 — памёр Іосіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

2002 — памерла Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца. 2004 — памёр Леанід Побаль, беларускі археоляг.

2010 — памёр Джэром Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.

Цытата:

«У сапраўднай трагедыі гіне не герой — гіне хор»

Іосіф Бродзкі, з Нобэлеўскай лекцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG