Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае войска рыхтуецца да пераводу зь мірнага на ваенны час ФОТА


Фота Яўгена Доўгаля. Крыніца: https://www.facebook.com/belcolonel/posts/888555667856458
Фота Яўгена Доўгаля. Крыніца: https://www.facebook.com/belcolonel/posts/888555667856458

Начальнік інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» палкоўнік Андрэй Шубадзёраў паведамляе пра хаду вучэньняў у беларускім войску.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён публікуе фотаздымкі з вучэньняў і ўдакладняе: «Гэта не вайна, гэта актыўная баявая вучоба, каб не было вайны».​

Палкоўнік Андрэй Шубадзёраў
Палкоўнік Андрэй Шубадзёраў

24 студзеня «Беларуская ваенная газэта» паведамляла, што ў злучэньнях і вайсковых часьцях Узброеных Сілаў праходзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы дзеля падтрыманьня баявой гатоўнасьці Ўзброеных Сілаў.

Паведамлялася, што падчас заняткаў у органах ваеннага кіравання, злучэньнях і часьцях праведзены комплекс пасьлядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі вайскоўцаў, а таксама органамі ваеннага кіраваньня па арганізаваным выкананьні мерапрыемстваў ва ўмовах пераводу іх зь мірнага на ваенны час.

Фота Яўгена Доўгаля. Крыніца: https://www.facebook.com/belcolonel/posts/888555667856458
Фота Яўгена Доўгаля. Крыніца: https://www.facebook.com/belcolonel/posts/888555667856458

У адной з мотастралковых рот батальёну на Барысаўскім палігоне мае прайсьці баявое зладжваньне аддзелаў і ўзводаў ды ротнае тактычнае вучэньне з баявой стральбой. Галоўнай мэтай стане адпрацоўка пытаньняў прыкрыцьця Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Фота Яўгена Доўгаля. Крыніца: https://www.facebook.com/belcolonel/posts/888555667856458
Фота Яўгена Доўгаля. Крыніца: https://www.facebook.com/belcolonel/posts/888555667856458

Таксама ў суботу Натальля Радзіна паведаміла ў сваім фэйсбуку, што на вучэньні мабілізавалі рэзэрвістаў і зацытавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку сваякоў вайскоўцаў:

«Сёньня з Ваўкавыскага райваенкамата заклікалі 140 рэзэрвістаў. Калі з кожнага раёну па 140, то па Беларусі мабілізаваныя каля 15.000 чалавек. Думаем, што гэта зьвязана з абвастрэньнем сытуацыі ва Ўкраіне <...> Таго, хто не паехаў у гэты раз, папярэдзілі, што могуць забраць на працягу двух месяцаў па званку».​

На пытаньне Радыё Свабода, ці зьвязаныя вучэньні з падзеямі ва Ўкраіне, Андрэй Шубадзёраў адказаў, што «Украіна нам ня вораг»:

«Мы працуем на палігонах, не акцэнтуючы ўвагі на суседзях, як і ўсе апошнія 20 гадоў».

На сайце ж Міністэрства абароны ад 23 студзеня ў артыкуле пра пачатак вучэньняў адзначаецца нарошчваньне авяцыйных войскаў у краінах НАТО каля беларускіх межаў:

«Сумежнымі дзяржавамі дэманструецца імкненьне да нарошчваньня замежнай ваеннай прысутнасьці на нацыянальных тэрыторыях. Разам з узмацненнем авіяцыйнага складніку краін-сябраў НАТО ў краінах Балтыі, якія выконваюць функцыі па ахове паветранай прасторы, альянс планямерна засяроджвае ля межаў Рэспублікі Беларусь дадатковыя воінскія кантынгенты, абсталяваныя цяжкім узбраеньнем. <...> Рэспубліка Беларусь ня мае права ігнараваць зьмены ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне, якія нясуць у сабе дадатковыя рызыкі, выклікі і пагрозы ваеннай бясьпецы дзяржавы​»​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG