Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Штогадовы зьезд грамадзкай прыродаахоўнай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У праграме зьезда — выбары Птушкі году 2016. Месца правядзеньня — Міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Яганэса Раў у Менску. Пачатак а 9.00.
У бары «ДК» (Менск, Талбухіна, 4) адбудзецца прэзэнтацыя дэбютнага альбому «Gvalt» групы «Harotnica». Пачатак а 19.00.
У гісторыі:
1935 — у амэрыканскім горадзе Рычманд паступіла ў продаж першая партыя баначнага піва пад назвай «Сьметанковы эль Кругера» («Krueger Cream Ale»).
1939 — у Менску заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — будучы Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.
У памяці:
1827 нарадзіўся Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі, які вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама сярод салдатаў Бабруйскае крэпасьці. Далеўскі перажыў турму, катаргу і ссылку.
1885 — нарадзіўся беларускі кінарэжысэр Юры Тарыч, які зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Адбылося гэта ў 1926 годзе.
1901 — нарадзіўся Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.
1931 — нарадзіўся Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.
1965 — памёр Мiкалай Лоскi, расейскі філёзаф і асьветнік, пачынальнік інтуітывізму і пэрсаналізму. Паходзіў зь беларускай шляхецкай сям’і зь Віцебшчыны.
1965 — памёр Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Цытата:
«У Бога праца яшчэ горшая, чым у мяне, і на жаль, ён нават ня можа сысьці ў адстаўку».
Уінстан Чэрчыль