Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 кнігі Алеся Адамовіча перавыдадзеныя ў Санкт-Пецярбургу, Лёндане, Менску


Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч

У студзені 2015 году спаўняецца 20 гадоў прэміі імя Алеся Адамовіча. Да гэтай нагоды Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар прымеркавалі вечарыну памяці пісьменьніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, сцэнарыста, грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча (1927–1994).

Апошні год быў багаты на выданьні і перавыданьні твораў Алеся Адамовіча, кажа ягоная дачка, навуковы супрацоўнік Літаратурнага музэю Якуба Коласа Натальля Адамовіч:

«Так атрымалася, што зьявіліся чатыры новыя выданьні. Летась выйшла „Выбранае“ Алеся Адамовіча ў „Беларускім кнігазборы“ — Кастусь Цьвірка працягвае „Залатую сэрыю“.

У Санкт-Пецярбургу, у выдавецтве „Лениздат“, выйшла „Блокадная книга“ з дадаткамі з архіўных матэрыялаў.

Зьявілася таксама перавыданьне кнігі „Каратели“ з ілюстрацыямі Арлена Кашкурэвіча, мастак яшчэ пасьпеў гэта зрабіць перад самай сьмерцю, таксама напісаў, як ён працаваў над імі. Выданьне выйшла і з новай прадмовай. Тут трэба адзначыць яшчэ цудоўную паліграфію — гэта беларускае выдавецтва „Попурри“.

І, нарэшце, — Khatyn. „Хатынская аповесьць“ выйшла ў Лёндане, у выдавецтве Glagoslav Publicаtions.

Каб не прэзэнтаваць гэтыя кнігі паасобку, мы вырашылі зрабіць агульную імпрэзу».

Прэзэнтацыя новых выданьняў Алеся Адамовіча адбудзецца 31 студзеня а 16-й гадзіне ў сталічным Палацы мастацтваў (вуліца Казлова, 3).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG