Як піша выданьне Le Monde, у ноч з панядзелка на аўторак у горадзе Без’е і рэгіёне Манпэлье былі арыштаваныя пяць расейцаў чачэнскага паходжаньня.
Яны падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў, паведаміла пракурор Івон Кальвэ.
Ператрусы працягваюцца. Расейская амбасада камэнтароў з гэтай нагоды не дае.