Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі патрабуюць пазбавіць заробку актора «Левіятана»


Дэпутаты самарскай думы запатрабавалі ад рэгіянальнага міністэрства культуры пазбавіць заробку галоўнага рэжысэра мясцовага акадэмічнага тэатру драмы Валерыя Грышко за ролю праваслаўнага архірэя ў фільме «Левіятан».

Дэпутаты лічаць, што вобраз, які стварыў Грышко, «абражае вернікаў» і зьяўляецца «зьдзекам з расейскай улады і асноўнай канфэсіі краіны». Чыноўнікі адзначаюць, што рэжысэр працуе ў дзяржаўным тэатры і мае «магчымасьць уплываць на сэрцы і розумы гледачоў, у тым ліку моладзі».

Зварот падпісалі некалькі грамадзкіх і рэлігійных дзеячаў.

Фільм расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава «Левіятан» атрымаў прэмію «Залаты глёбус» у намінацыі «Найлепшы замежны фільм», а таксама ўзнагароду Канскага фэстывалю за найлепшы сцэнар. Карціна таксама заваявала Гран-пры Лёнданскага кінафэстывалю і фэстывалю ў Мюнхэне.

«Левіятан» увайшоў у шорт-ліст прэміі «Оскар» Амэрыканскай кінаакадэміі ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG