Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я пытаюся ў заходніх амбасадараў, хто нам заменіць Расею


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна мае намер рабіць намаганьні па нармалізацыі адносін з Эўразьвязам і ЗША. Ён папрасіў Расею не турбавацца з гэтай нагоды.

«Мы ж не абураемся тым, што Расея мэтанакіравана прыкладае цяпер калясальныя намаганьні для нармалізацыі стасункаў з Захадам. Вось і вы не абурайцеся. Трэба супакоіцца і нармальна працаваць», — сказаў Лукашэнка, выступаючы ў беларускім парлямэнце.

Пры гэтым ён адзначыў, што «Расея нам нікога не заменіць».

«І калі я гутару з заходнімі амбасадарамі, я пытаюся ў іх: вы Расею нам заменіце? На прыкладзе Ўкраіны ж відаць, да чаго прыводзіць гэтая дружба — да зацягваньня ў балота. Таму я кажу — гэта наша Расея, мы найцясьнейшым чынам зьвязаныя з гэтай краінай, яна заўсёды падстаўляла нам плячо, няхай не без праблемаў, але гэта ж заўсёды было», — заявіў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі таваразварот з РФ такі самы, як і з ЗША і краінамі ЭЗ.

Чаму ж мы зь імі не павінны супрацоўнічаць? Адносіны крыху іншыя, але іх трэба выбудоўваць.

«Чаму ж мы зь імі не павінны супрацоўнічаць? Адносіны крыху іншыя, але іх трэба выбудоўваць. Няхай ніхто не напружваецца ні тут, ні там. Мы будзем пасьлядоўна і мэтанакіравана выбудоўваць адносіны з ЭЗ і ЗША».

Лукашэнка адзначыў, што ў гэтых дзяржавах чакаюць ад Беларусі нейкіх сыгналаў, чакаюць, пакуль у краіне пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Маўляў, Беларусь разумее гэтую асьцярожнасьць і гатовая чакаць.

«Мы ніколі не былі здраднікамі і ня будзем, мы адкрыта заяўляем пра сваю пазыцыю», — Цытуе кіраўніка дзяржавы interfax.by ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG