Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Антарктыдзе зьніклі дэпутаты Дзяржаўнай думы Расеі


У Антарктыдзе стаіць анамальная тэмпэратура: меркавалася, што будзе каля мінус 10 градусаў, а ў сапраўднасьці там каля мінус 45 і моцныя вятры.

Гэта дэпутаты фракцыі «Адзіная Расея» Аляксандр Сідзякін і Алег Саўчанка. Пра гэта выданьню Slon распавёў прэс-сакратар Сідзякіна Павел Склянчук. Ён адзначыў, што памочнік Саўчанкі таксама ня можа зьвязацца з дэпутатам.

Дэпутаты павінны былі ўзьняцца на пік Вінсан — самы высокі пункт у Антарктыдзе. Яны выйшлі з трэніровачнага лягера да гары ў суправаджэньні гіда і ўсталяваць на вяршыні сьцягі Расеі, Татарстану і Валгаградзкай вобласьці.

Узыходжаньне на гару павінна было адбывацца паэтапна, з перапынкамі для прывыканьня да ціску і ўзроўню кіслароду ў паветры. Дэпутаты прыкладна суткі таму павінны былі выйсьці на сувязь па спадарожнікавых тэлефонах перад апошнім этапам, аднак не зрабілі гэтага.

Пры гэтым, адзначыў суразмоўца выданьня Slon, у Антарктыдзе стаіць анамальная тэмп’ратура: меркавалася, што будзе каля −10 градусаў, у сапраўдансьці там каля −45 і моцныя вятры. Ён падкрэсьліў, што пакуль яшчэ рана казаць пра пошукава-выратавальную апэрацыю, да таго ж у такое надвор’е няма магчымасьці адправіць самалёт. У той жа час, паводле яго слоў, дэпутаты — вопытныя альпіністы.

Прыкладна тыдзень таму расейскія тэлеканалы паказалі тэлемост Масква-Антарктыда, на якім прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін настаўляў экспэдыцыю, у складзе якой былі маладыя палітыкі і дэпутаты Дзяржаўнай Думы, і жадаў ім посьпеху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG