Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: У Менску адбываецца фэстываль праваслаўнай батлейкі


9-10 студзеня у нядзельнай школе Елісавецінскага жаночага манастыра адбыўся Калядны рэспубліканскі праваслаўны фэстываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы».​ Фота Андрэя Шаўлюгі.​

Асноўныя мэты фэстывалю — Адраджэньне ды разьвiцьцё беларускай традыцыйнай батлейкі і мастацтва тэатру лялек.

«Батлейка яднае гледача зь беларускай культурай і духоўна-маральнымi каштоўнасьцямi народа», — лічыць адзін з арганізатараў мерапрыемства, актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру ім. Максіма Горкага Аляксандар Ждановіч.

У конкурснай праграме прымаюць удзел 11 калектываў. Сярод іх — прафэсійны тэатар-студыя «Вера. Надзея. Любоў» пры нядзельнай школе Храма іконы Божай Маці «Усецарыца» (горад Ліда), Менскі абласны тэатар лялек «Батлейка» (горад Маладэчна), Сямейны тэатр «Батлейка» (горад Мінск) ды іншыя.

Журы фэстывалю вызначацьме пераможцаў па наступных намінацыях: «Найлепшае мастацкае выкананьне», «Найлепшае арыгінальнае рашэнне», «Найлепшае раскрыцьцё духоўна-маральнага зьместу спэктаклю». У склад журы ўваходзяць: протаіерэй Сергій Храпiцкi, клірык Елісавецінскага манастыра; Яна Агеенка, акторка Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек; Тацьцяна Лісавенка, мастак па тэатральных касьцюмах Надзея Бунцэвiч; тэатразнаўца Кацярына Яромiна.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG