Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 12 студзеня 2015: дзень народзінаў Мулявіна і дзень памяці Куліка


Фота Ўладзя Грыдзіна
Фота Ўладзя Грыдзіна

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Менску ў кавярні «Лёндан» (пр-т Незалежнасьці, 18) праходзіць выстава маладога мастака-ілюстратара Аляксандра Чугуева «Фантазіі». Выстава працягнецца да 20 студзеня.

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі ў Менску (вул. Кірава, 16) праходзіць XVIII Рэспубліканская выстава дэкаратыўна-прыкладнай творчасьці навучэнцаў «Калядная зорка». Выстава працягнецца да 24 студзеня.

У менскай кавярні Loft Cafе пройдзе дабрачынны канцэрт, які арганізуе рух «Гэта нашы дзеці». Выступяць Канстанцін Валковіч (саксафон) і Анастасія Мацкевіч (вакал). Уваход вольны. Пачатак а 19-й гадзіне.

У менскім клюбе «Графіці» пройдзе вечар акустычнага блюза і рок-н-рола ад удзельніка гурта Bluesville Station Юрася Ускова. Пачатак а 19-й гадзіне.

У гісторыі:

1581 — Пінск атрымаў герб гораду 1591 — Менск атрымаў герб гораду.

1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, найбуйнейшая ў Беларусі зь ліку муніцыпальных. Знаходзілася на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырка. Пазьней электрастанцыю зьнішчылі дзеля будаўніцтва гатэлю «Кэмпінскі».

1989 — прайшоў Усесаюзны перапіс насельніцтва. У Беларусі — 10 млн 200 тыс. 200 чалавек.

У памяці:

1906 — нарадзіўся Язэп Малецкі, беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец (памёр у 1982)

1915 — нарадзіўся Вадзім Шэфнэр, расейскі пісьменьнік-фантаст і паэт (памёр у 2002 годзе).

1935 — нарадзілася беларуская балерына Раіса Красоўская, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балета Беларусі.

1941 — нарадзіўся Ўладзімір Мулявін, заснавальнік «Песьняроў», народны артыст Беларусі і СССР (памёр 26 студзеня 2003).

1959 — нарадзілася Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004).

2000 г. — памёр беларускі кампазытар Яўген Глебаў, народны артыст Беларусі і СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

2002 — памёр Яўген Кулік, беларускі мастак (нарадзіўся ў 1937 годзе). Аўтар эталёну дзяржаўнага (1991-1995) гербу «Пагоня».

Цытата:

«Мулявін, які прыехаў сюды зь Сьвярдлоўску, здолеў сваёй музыкай выказаць беларускасьць. Самую яе сутнасьць. Калі яшчэ такое будзе: ідзеш Харкавам, а з усіх вокнаў — „Александрына“. А чалавек ён быў праставаты, каснаязыкі. Чысты талент».

Мікалай Пінігін, рэжысэр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG