Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 студзеня: у Менску лялькі і батлейкі, у Магілёве праваслаўны футбол, а ў Гомелі — «Разьбітае Сэрца Пацана»


Фота Ўладзя Грыдзіна.
Фота Ўладзя Грыдзіна.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У менскім спартовым комплексе «Чыжоўка-Арэна» пройдзе чэмпіянат Беларусі па вольным дужаньні. Пачатак а 10-й гадзіне.

У нядзельнай школе Сьвята-Лізавецінскага жаночага манастыра ў Менску (вул. Выгоцкага, 5) працягнецца фэстываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы». Пачатак а 10-й гадзіне.

У Магілёве пачнецца Калядны турнір па міні-футболе сярод моладзі Магілёўскай праваслаўнай эпархіі. Адкрыцьцё ў 9.30.

У Берасьці (вул.Гогаля, 5) адбудзецца калядная вечарына з удзелам гуртоў TerraKod, Кліч, Cad Goddeu. Пачатак у 17.30.

А ў гомельскім бары «Квартирник» (Білецкі спуск, 1) выступіць гурт «Разьбітае Сэрца Пацана». Пачатак а 20-й гадзіне.

У памяці:

1654 — Расея пачала вайну супраць Рэчы Паспалітай.

1659 — у Люблінскім замку пачалося паседжаньне сэйму, якое папярэднічала Люблінскай уніі.

1946 — у Лёндане пачалася першая сэсія Генэральнай асамблеі ААН.

1972 — у вёсцы Вязынка адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1980 — у Менску заснаваны літаратурны музэй народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

1989 — пасьля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасьць праваслаўнае Менскае духоўнае вучылішча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 — польскі пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч, які шмат рабіў дзеля пашырэньня беларускае літаратуры ў Польшчы.

1934 — Леанід Краўчук, першы прэзыдэнт незалежнай Украіны.

1948 — Алег Нікалайчык, беларускі канструктар тэатральных лялек.

У гэты дзень памерлі:

1684 — Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі (нарадзіўся ў 1621).

1994 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык, краязнавец.

Цытата:

Гэта ня тое, што цяпер: любы лёкай, які толькі што дарваўся да ўлады, езьдзіць зь мігалкамі і рэанімацыйнымі машынамі. Я заўсёды кажу: калі за табой едзе рэанімацыйная машына, заставайся дома, на храна табе ехаць на працу?

Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук пра аднаго з сваіх наступнікаў Віктара Януковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG