Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў сьвеце найбольш небясьпечна для хрысьціян


Эгіпэцкія хрысьціяне-копты ўцякаюць ад экстрэмістаў па даху галоўнага сабору ў Каіры
Эгіпэцкія хрысьціяне-копты ўцякаюць ад экстрэмістаў па даху галоўнага сабору ў Каіры

Паводле дакладу арганізацыі Open Doors, перасьлед хрысьціян ісламістамі ў 2014 годзе ўзмацніўся, перадае Бі-Бі-Сі.

У 40 з 50 недружалюбных ў адносінах да хрысьціян краін асноўным нэгатыўным фактарам зьяўляецца ісламскі экстрэмізм, гаворыцца ў штогадовым дакладзе пра перасьлед хрысьціян у сьвеце.​

Паводле зьвестак брытанска-ірляндзкай арганізацыі Open Doors, зыход хрысьціян з тэрыторый на Блізкім Усходзе з-за баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ўзмацніўся ў 2014 годзе.​

Амаль 2,5 тысячы хрысьціян былі забітыя з-за сваёй веры ў Нігерыі – больш, чым у любой іншай краіне, сьцьвярджае Open Doors.​

Дзевяць з 12 краін з найбольшай пагрозай для хрысьціян знаходзяцца ў Афрыцы.​

Аднак найбольш небясьпечнай краінай для хрысьціян у дакладзе названая Паўночная Карэя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG