Фота дня
Анастасія Арол, Гомель, вулiца Сялянская, 2014
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
У менскім клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) выступіць гурт «Neuro Dubel». Пачатак а 18-й гадзіне
А ў клюбе TNT канцэрт гурту Landau, пачатак а 21-ай.
У гісторыі:
1591 — Слонім атрымаў герб
У памяці:
1869 — нарадзіўся Ядвігін Ш., беларускі празаік, драматург і публіцыст.
1975 — памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.
Цытата:
«Пераважную бальшыню нашых вазёраў ды валуноў-камянёў пакінуў нам вялікі ледавік, але, абмінаючы геалёгічную прозу, Беларусы, з прычыны самае існасьці свае нацыянальнае натуры, апаэтызавалі іхнае нараджэньне. Няма ніводнага возера ў Беларусі, вакол паходжаньня і назову якога ня створана тая ці іншая, але заўсёды цікавая легенда».
Юрка Віцьбіч, Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман