Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астрыд Ліндгрэн і недзіцячыя гісторыі


Джон Джордж Браўн, «Яблычны прас», 1880
Джон Джордж Браўн, «Яблычны прас», 1880

У Швэцыі зьявіліся дакумэнтальны фільм пра Астрыд Ліндгрэн (1907-2002) і біяграфія, якія прадстаўляюць славутую дзіцячую пісьменьніцу ў новым сьвятле. У маладосьці Ліндгрэн шакавала навакольле сваім андрагінным выглядам ды мужчынскай стрыжкай і адзеньнем. Хоць ніколі не называла сябе фэміністкай, на практыцы такою была, стварыўшы несьмяротную ікону сучаснага фэмінізму — «дзяўчука» Піпі Доўгуюпанчоху. Цягам 11 гадоў перапісвалася з жанчынай, якая была ў пісьменьніцу закаханая і запаўняла свае лісты эратычнымі фантазіямі.

Для дарослых, зразумела, адкрываецца новая дзялянка літаратурных gender studies.

Як добра, што для дзяцей гэта ня мае ніякага значэньня. Ні для тых зь Бюлербю, ні для іншых, якія чытаюць кніжкі пісьменьніцы.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG