Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны аўтар сьмяротных прысудаў Кавалёву і Канвалаву стаў старшынём Суду ЭАЭС


Суд над Кавалёвым і Канавалавым, лістапад 2011 году.
Суд над Кавалёвым і Канавалавым, лістапад 2011 году.

Былы першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў стаў старшынём Суду Эўраразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС).

Як паведамляе агенцтва БелТА, такое рашэньне апублікаванае на сайце Эўразійскай эканамічнай камісіі.

Аляксандр Федарцоў працуе ў беларускай судовай сыстэме з 1980 году, калі пасьля заканчэньня Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту стаў стажорам судзьдзі суду Савецкага раёну Гомеля. У 1998 годзе ён стаў старшынём Гомельскага абласнога суду, а з 2003 года — намесьнікам старшыні, старшынём судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суду. З 2005 году — першы намесьнік старшыні ВС. У 2012 годзе ён атрымаў званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».

Менавіта судзьдзя Аляксандр Федарцоў прызнаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў выбуху ў Менскім мэтро 11 красавіка 2011 году і прысудзіў іх у лістападзе 2011 году да расстрэлу.

Падчас судовага працэсу Федарцоў, сярод іншага, пад пагрозай крымінальнага перасьледу забараніў журналістам браць інтэрвію ў пацярпелых ад выбуху ў менскім мэтро.

Дамова аб стварэньні ЭАЭС, якую падпісалі 29 траўня 2014 году ў Астане, пачала дзейнічаць ад 1 студзеня 2015 году. У склад саюзу ўвайшлі Расея, Казахстан, Беларусь і Армэнія, а ў пэрспэктыве мае далучыцца Кіргізстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG