Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З чым апазыцыя пойдзе на выбары-2015?


Плошча 2010 пасьля разгону.
Плошча 2010 пасьля разгону.

Навошта апазыцыі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах? Ці патрэбная Плошча-2015? Ці патрэбны адзіны кандыдат ад апазыцыі на тле эканамічнага крызісу? Што апазыцыя прапануе народу падчас выбарчай кампаніі у 2015 годзе?

Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Прапануем вам тэкст перадачы ў скароце. Цалкам яе можна паслухаць тут.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк



Ці варта ўдзельнічаць у выбарах-2015?

Янукевіч: Да ўдзелу ў выбарах падыходзіць перафразаваная думка Чэрчыля — гэта найгоршы выбар, але астатнія — яшчэ горш.

Калі мы выступаем з адзіным кандыдатам, тады у нас больш магчымасьцяў.

Ад якасьці кандыдата залежыць, ці будзе кампанія проста легітымацыяй пераможцы, ці голас беларускага грамадзтва за іншы накірунак разьвіцьця краіны.

Лябедзька: У Беларусі ў 2015 годзе будуць не выбары, а палітычная выбарчая кампанія.

У кожнага ёсьць выбар — канапа ці цяжкая палітычная праца зь людзьмі. Адказныя палітычныя сілы мусяць выбіраць другое.

Ці варта байкатаваць выбары-2015?


Лябедзька: Наша пазыцыя і на выбарах 2012 году, а на выбарах 2015 году адна і тая ж — мы за ўдзел, але паводле нашага сцэнару.

У 2012 годзе мы ўдзельнічалі ў сцэнары актыўнага байкоту.

У 2015 годзе мы будзем даводзіць людзям, што перамены могуць быць толькі праз свабодныя сумленныя выбары.



Янукевіч: Сытуацыя можа пайсьці па такім сцэнары, што ня будзе магчымасьці нават зьбіраць подпісы. Тады варыянт байкоту застаецца магчымай.

Аднак мы лічым, што байкот — найгоршы варыянт, ён дэмабілізуе нават тых прыхільнікаў пераменаў, якія зараз ёсьць, ён працуе на замацаваньне status quo.



Як вырашыць праблему Плошчы-2015?

Лябедзька: Страх перад Плошчай ёсьць, але мы 20 гадоў жывем з вірусам страху.

Наш сцэнар — «За сумленныя выбары і за новую эканамічную палітыку».

Мы пачынаем рэалізоўваць першую частку праз стварэньне ініцыятыўнай групы па вылучэньні Статкевіча.

Для пасіўнай часткі грамадзтва ў нас ёсьць новая эканамічная палітыка.

Мы можам выйсьці на стварэньне шырокага руху. Без стварэньня руху гаварыць пра Плошчу не даводзіцца.



Янукевіч: Праблема зьмены ўлады — гэта не праблема Плошчы.

Шмат гадоў былі марныя спадзяваньні на тое, што мы, маючы падтрымку ў грамадзтве ў 20-30%, можам знайсьці мэханізм, як зьмяніць уладу.

Ярмошына не абвесьціць перамогу альтэрнатыўнага кандыдата, але трэба, каб гэтая перамога была, пералом павінен адбыцца ў грамадзтве і не абавязкова пад выбары.



Ці паспрыяе крызіс пошуку адзінага кандыдата ад апазыцыі?



Лябедзька: У нашай сытуацыі важней за адзінага кандыдата адзіны сцэнар.

Сёньня аб намеры ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі заявілі Лябедзька і Статкевіч. А час бяжыць. Зь кім узгадняць кандыдатуры?


Янукевіч: Неабавязкова, каб адзіны ўзьнік на першым этапе працэсу, мы не лічылі самым удалым, калі аб адзіным дамаўляюцца тыя, хто мае намер вылучацца.

Калі не атрымалася дамовіцца «на беразе», да гэтага трэба вярнуцца бліжэй да выбараў, калі высьветліцца, хто дайшоў да выбараў, а хто не.

Над стварэньнем ініцыятыўнай групы Статкевіча мы будзем працаваць разам.



З чым апазыцыя пойдзе да народу?


Лябедзька: Адно і тое ж пасланьне ў розныя часы для людзей гучыць па-рознаму. У свой час Шчукін прыходзіў у Вярхоўны Савет у вышыванцы, а міністар Пётар Краўчанка выступаў у ёй у ААН. Але тады гэта не спарадзіла бум. А зараз на гэта ёсьць попыт.

Яшчэ ў 2011 годзе наша група на чале са Станіславам Багданкевічам распрацавала антыкрызісную праграму. Была нават сустрэча зь Мясьніковічам наконт рэалізацыі гэтай праграмы.

Без свабодных, сумленных выбараў немагчыма рэалізаваць ніякую праграму.


Янукевіч: У 2010 годзе кандыдат нашай партыі Рыгор Кастусёў ішоў на выбары з пасланьнем наконт абароны нацыянальных інтарэсаў. Калі зараз Расея вядзе і падтрымлівае вайну супраць Украіны, зараз большасьць беларускага грамадзтва бачыць, што пытаньні, якія мы ўзьнімалі ў 2010 годзе, надзвычай актуальныя.

Па пытаньні расейскіх вайсковых базаў усё больш беларусаў выступаюць супраць іх знаходжаньня.

У межах кампаніі «Народны рэфэрэндум» мы прапануем людзям адказы на пытаньні, якія тычацца іх будзённага жыцьця. Гэта знаходзіць водгук сярод людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG