Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Марыюпалі


Невядомыя ўзарвалі чыгуначны мост. Ахвяраў няма.

23 сьнежня, у 01.40, у Марыюпалі зьдзейсьнены падрыў чыгуначнага маста праз раку Кальчык на 1260 кілямэтры чыгуначнага перагону.

Пра гэта паведамляе штаб абароны Марыюпаля.

У выніку выбуху пашкоджаная апора маста. Рух цягнікоў у раён Марыюпальскага чыгуначнага вакзалу і марскога гандлёвага порта часова спынена. Ахвяраў няма, гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе УНІАН.

Таксама адзначаецца, што створаны гарадзкі штаб у складзе прадстаўнікоў улады, пракуратуры, праваахоўных органаў па ліквідацыі наступстваў здарэньня і выяўленьня датычных асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG