Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 сьнежня: дзень памяці Забэйды-Суміцкага


Міхась Забэйда-Суміцкі (зьлева) у Празе ў 1960-я гады з Уладзімерам Караткевічам і жонкай пісьменьніка Валянцінай, справа – перакладчык Вацлаў Жыдліцкі. Фота С. Панізьніка.
Міхась Забэйда-Суміцкі (зьлева) у Празе ў 1960-я гады з Уладзімерам Караткевічам і жонкай пісьменьніка Валянцінай, справа – перакладчык Вацлаў Жыдліцкі. Фота С. Панізьніка.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у Архікатэдральны касьцёл сьв. Дзевы Марыі прыбывае Бэтлеемскі вагонь. Ён будзе ўнесены ў касьцёл перад нядзельнай службай у 13 гадзінаў. У цырымоніі возьме ўдзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Менск — а 17-й гадзіне ў сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3) адбудзецца дабрачынны калядны кірмаш Маладога Фронту.

Ва Ўзбэкістане пройдуць парлямэнцкія выбары.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1846 — шатляндзкі хірург Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе апэрацыю з анэстэзіяй.

1898 — П’ер і Мар’я Кюры адкрылі радыюм.

1913 — у нью-ёрскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку.

1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Літвы быў утвораны Першы гарадзенскі беларускі полк.

1958 — Шарля дэ Голя абралі прэзыдэнтам Францускай Рэспублікі.

Сустрэча з вялікай колькасьцю журналістаў — задавальненьне. Зь некалькімі — непрыемнасьць. Сустрэча з адным журналістам — гэта сьмяротнае пакараньне.
Шарль дэ Голь

1991 — была падпісаная Алма-Ацінская дэклярацыя, якая абвясьціла аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў Эўразьвязу — Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Тамаш Зан, паэт, удзельнік вызвольнага руху, сябра Таварыства філяматаў.

1879 — Ёсіф Сталін, савецкі палітык, дыктатар.

1890 — Мікалай Аладаў, кампазытар, пэдагог, адзін з арганізатараў і першых выкладчыкаў Беларускай кансэрваторыі і Беларускага музычнага тэхнікуму.

1917 — Гайнрых Бёль, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1972 году.

1934 — Іван Чыгрынаў, беларускі празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. У 1994-м Чыгрынаў атрымаў званьне народнага пісьменьніка Беларусі.

1967 — Міхаіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі з 2004 па 2013 год.

1971 — Аляксандар Памідораў, беларускі музыка, тэле- і радыёвядоўца, шоўмэн.

У гэты дзень памерлі:

1375 — Джавані Бакачча, італьянскі пісьменьнік, аўтар «Дэкамэрону».

1940 — Фрэнсіс Скот Фіцджэралд, амэрыканскі пісьменьнік.

1981 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак, пэдагог.

1989 — Сэм’юэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў тэатру абсурду, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1969 году.

2006 — Сапармурат Ніязаў, першы прэзыдэнт Туркмэністану.

Каляндар Бахарэвіча

21 сьнежня 1988 лібійскія спэцслужбы ўзарвалі самалёт над Локербі, у выніку чаго загінула 270 чалавек

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG