Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 сьнежня: «Горад цудаў» у Менску


Яўхім Карскі
Яўхім Карскі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» разам з кампаніяй velcom праводзіць традыцыйны калядны фэстываль «У горадзе цудаў». Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць найлепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў — усё гэта пакажуць і распавядуць прафэсійныя майстры, якiя зладзяць сэрыю майстар-клясаў для малых наведвальнікаў фэсту па росьпісе драўляных фігурак, падрыхтоўцы эка-гірляндаў, папяровых ялінак, натхняльных таблічак i iншых падарункаў. Галерэя «Ў», Менск, пр-т Незалежнасьцi 37а. Пачатак а 12.00.

У магілёўскай ратушы пройдзе канцэрт «Джаз на Каляды», у якім выступяць Маргарыта Ляўчук і джаз-бэнд «JuicyJazz». Заплянаваныя два сэансы — а 15.00 і 17.00.

У філіяле Веткаўскага музэю стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава (Гомель, пл. Леніна, 4) адбудзецца дзіцячая калядная вечарына з гуртом «Вурай». Тэатралізаваную сьвяточную праграму з беларускімі песьнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі, з падарункамі і сюрпрызамі падрыхтавалі дзеячы гомельскага аддзелу Таварыства беларускай мовы разам зь Веткаўскім музэем. Пачатак а 17.00.

20 сьнежня — Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У аснове ляжыць падзея расейскай гісторыі. 20 сьнежня 1917 году ў Расеі была створаная Ўсерасейская надзвычайная камісія — ВЧК. А ўзначаліў яе ўраджэнец Беларусі Фэлікс Дзяржынскі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Суражу гарадзкі герб.

1927 — упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок, у 1937-м замучаны ў засьценках НКВД.

1937 — у Менску карнымі органамі НКВД былі расстраляныя гісторык прафэсар Васіль Дружчыц і мовазнавец акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч.

У гэты дзень нарадзіліся:

1840 — Казімер Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1860 — філёляг і этнограф, акадэмік Яўхім Карскі.

1890 — гісторык Язэп Ядкоўскі, які стварыў Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй.

1910 — Вітаўт Тумаш, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

«Тэзу яшчэ магістэрскага дыспуту Карскага, што беларуская мова — дыялект вялікарускай, запярэчылі вынікі ягоных жа моваведных дасьледаваньняў, якія раскрылі й нязвычайнае багацьце дый размаітасьць і арыгінальную самабытнасьць беларускае моўнае сыстэмы. Намагаўся Карскі навязаць дый замацаваць у моваведзе для беларускай мовы азначэньне яе як дыялекту, „нарэчча“, але, сваімі ж працамі, дый асабліва манумэнтальнымі „Беларусамі“, ён практычна падмураваў дый умацаваў яе становішча як самастойнае славянскае мовы».

Вітаўт Тумаш пра навуковую спадчыну Яўхіма Карскага


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

20 сьнежня 1812 выходзяць «Казкі» братоў Грымаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG