Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч запатрабаваў актывізаваць экспарт за межы Мытнага саюзу


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

На тле фінансавага крызісу ў Расеі, які адчувальна б’е па беларускіх экспартэрах, прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заклапаціўся маштабамі зьніжэньня беларускага экспарту. Пра гэта ён заявіў падчас чарговага паседжаньня прэзыдыюму Савету міністраў.

Паводле яго, за студзень-кастрычнік параўнальна з заплянаваным экспартам у краіны Мытнага саюзу (Расею і Казахстан) Беларусь «асела» на 777 мільёнаў даляраў, у тым ліку па Расеі — на 739 мільёнаў: «Мы не дабіраем вельмі вялікія аб’ёмы экспарту ў Расейскую Фэдэрацыю, нягледзячы на тое, што ў фізычным вылічэньні практычна па ўсіх пазыцыях пастаўляем больш прадукцыі», — паскардзіўся Мясьніковіч.

Такая сытуацыя, паводле Міхаіла Мясьніковіча, уяўляе сур’ёзную пагрозу эканамічнай бясьпецы краіны. І хоць за кошт нарошчваньня экспарту ў трэція краіны ўдалося кампэнсаваць 757 мільёнаў даляраў, гэтага, падкрэсьліў кіраўнік ураду, недастаткова: «Неабходна прымаць самыя рашучыя захады, каб актывізаваць экспарт у краіны па-за межы Мытнага саюзу».

Незалежныя экспэрты ня першы год раяць беларускім уладам спыніць арыентавацца выключна на Расею і актыўна шукаць новыя рынку збыту беларускай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG