Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сыднэі ўзброены чалавек захапіў закладнікаў

абноўлена

Каля чатырох дзясяткаў наведнікаў і супрацоўнікаў кавярні ў цэнтры Сыднэя знаходзяцца ў закладніках у невядомага ад ранку панядзелка.

У вакне кавярні вывешаны сьцяг з надпісам на арабскай мове — меркавана, гэта той сьцяг, які выкарыстоўваюць баевікі з «Ісламскай дзяржавы».

Прадстаўнік кампаніі Lindt, якая зьяўляецца ўладальнікам кавярні, кажа што на момант захопу ў будынку знаходзіліся 10 працаўнікоў і 30 наведвальнікаў. Раён кавярні ачэплены паліцыяй.

Да месца здарэньня пад’ехала бронетэхнікі сіл правапарадку. Былі эвакуяваныя некаторыя будынкі ў цэнтры горада, у тым ліку Сыднэйскі опэрны тэатр. Як паведамляе Бі-бі-сі, аўстралійская паліцыя ўжо пачала перамовы з захопнікам.

«Паліцыянты-перагаворшчыкі ўсталявалі зь ім кантакт», — паведаміла журналістам Кэтрын Бэрн, намесьніца кіраўніка паліцыі штата Новы Паўднёвы Уэльс.

Па словах Бэрн, паліцыянты «спрабуюць высьветліць матывы захопніка». Тым часам, аўстралійскае тэлебачаньне перадае кадры, на якіх бачна, як трое закладнікаў выбягаюць з кавярні. Двое мужчын выбеглі са шкляных дзьвярэй, яшчэ адзін — з пажарнага выхаду.

Паведамляецца, што пяцёра закладнікаў маглі ўцячы з кавярні.

Сьведкі здарэньня паведамляюць, што чулі гукі, падобныя да стрэлаў з агнястрэльнай зброі, аднак няма зьвестак, ці ёсьць параненыя.

Таксама паведамляецца, што закладнік патрабаваў правядзеньня перамоваў з аўстралійскім прэм’ерам Тоні Эбатам, а таксама каб яму перадалі сьцяг “Ісламскай дзяржавы”. Паліцыя заявіла, што пакуль устрымаецца ад камэнтароў.

Прэм’ер-міністар Аўстраліі заявіў, што інцыдэнт можа быць палітычна матываваны і заклікаў жыхароў краіны захоўваць спакой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG