Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыбыў у нядзелю ў Рым, дзе павінен сустрэцца зь міністрам замежных справаў Расіі Сяргеем Лаўровым для перамоваў наконт крызісу ва Ўкраіне.
Паведамляецца, што Кэры правядзе двухбаковую сустрэчу з Лаўровым ўвечары 14 сьнежня.
Напярэдадні намесьнік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што Лаўроў мае намер выказаць заклапочанасьць Масквы з нагоды «Закону аб падтрымцы волі ва Ўкраіне», прынятага кангрэсам ЗША.
Вашынгтон абвінавачвае Расею ў падтрымцы сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны. У выніку гэтага канфлікту загінула больш за 4600 чалавек.
Кэры будзе знаходзіцца ў Рыме да 15 сьнежня. Ён таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньягу, каб абмеркаваць становішча на Блізкім Усходзе і узрослыя настроі ў падтрымку прызнаньня Палестынскай дзяржавы.