Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 сьнежня: Станіславу Шушкевічу — 80 гадоў


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню беларускага кіно. Пачатак а 12-ай гадзіне.

Менск — у Нацыянальным мастацкім музэі выстава Яўгена Ждана і Аляксандра Рашэтнікава «Грані натхненьня» Адкрыцьцё а 17-й гадзіне.

Гэты дзень у гісторыі

1862 — на тэрыторыі Беларусі пачалася эксплюатацыя першай чыгункі, якая зьвязала Горадню з Парэччам і была часткай Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1961 — у Ерусаліме Адольфу Эйхману зачыталі сьмяротны прысуд, прызнаўшы яго вайсковым злачынцам, вінаватым у злачынствах супраць габрэйскага народу і супраць чалавечнасьці.

1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.

2000 — ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1859 — у Беластоку нарадзіўся Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта.

1908 — нарадзіўся Апанас Кавалёў, кіраўнік ураду БССР у 1937-1939 гадах.

1921 — у Капылі нарадзіўся Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца і краязнаўца. Надаваў прынцыповае значэньне мэтадалёгіі дасьледаваньняў, палемізаваў зь некаторымі расейскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняцьцяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліваньне з расейскай або летувіскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі.

1934 — у Менску нарадзіўся старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, навуковец Станіслаў Шушкевіч.

1937 — на Шаркаўшчыне нарадзіўся Герман Кірылаў, беларускі пісьменьнік, ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за кнігу «Гарт», прысьвечаную гісторыі паваеннага беларускага маладзёвага супраціву.

1961 — у Паставах нарадзіўся дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, журналіст Сяргей Навумчык.

У гэты дзень памерлі:

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.

1954 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст.

1966 — Уолт Дыснэй, амэрыканскі аніматар

«Я не ствараю фільмы проста, каб зарабляць грошы. Я зарабляю грошы, каб ствараць фільмы».
Уолт Дыснэй

Каляндар Бахарэвіча: 15 сьнежня 1973 Амэрыканская асацыяцыя псыхіятраў абвяшчае, што гомасэксуалізм ня ёсьць псыхічным захворваньнем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG